Разам прыцягваць гасцей з Еўропы будуць Берасце, Гародня і Львоў
Сумесныя аўтобусныя туры створаць Беларусь і Украіна. А гэта значыць, што неўзабаве ў тых, хто адпраўляецца ў Львоў, з’явіцца дадатковая падстава зазірнуць і ў Беларусь. З беларускага боку ў трансгранічныя маршруты ўвойдуць тэрыторыі, для наведвання якіх замежнікам не трэба афармляць візу.
Акрамя заходніх абласных цэнтраў, гэта Нацыянальны парк «Белавежская пушча», Аўгустоўскі канал і не толькі. Дарэчы, зараз у падарожнікаў часу хопіць на ўсё, таму што максімальны тэрмін знаходжання па «бязвізу» падоўжаны да дзесяці дзён.