Размаітае вулічнае дзейства
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з кожным годам усё больш пашырае свае межы. Ужо гэта не толькі конкурс маладых выканаўцаў і канцэрты зорак эстрады ў мясцовым амфітэатры. Цяпер гэта і фэст вулічнага мастацтва, і канцэрты проста на вуліцах горада, і майстар-класы ганчароў і іншых майстроў народнай творчасці, і пленэр рэзьбяроў па дрэве, і шмат-шмат чаго іншага. Цяпер у Віцебск некаторыя турысты прыязджаюць не столькі на канцэрты, колькі пашпацыраваць па вуліцах горада і паглядзець усё гэтае размаітае вулічнае дзейства.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
