Рэгулярныя авіярэйсы з Масквы затрымліваюцца з-за непагадзі



Рэгулярныя авіярэйсы з Масквы ў Менск 4 лютага затрымліваюцца з-за дрэннага надвор’я ў расейскай сталіцы.

Паводле інфармацыі нацыянальнага аэрапорта Менск, да гэтага часу ў Беларусь не прыбыў самалёт з маскоўскага Унукава — павінен быў прыляцець у 11.20. Самалёт з Дамадзедава прыбыў у беларускую сталіцу амаль з гадзінным спазненнем.

На некалькі гадзін адпаведна затрыманы і вылет рэйса з Менска ва Унукава.

Згодна з паведамленнем расейскіх інфармагенцтваў, увогуле сёння ў маскоўскіх аэрапортах затрымліваюцца амаль 60 рэйсаў, дзясяткі рэйсаў адмененыя.

На Маскву 4 лютага абрынуліся моцныя снегапады. Ападкі суправаджаюцца моцным парывістым ветрам.

belapan.by