Рэйс „Белавія” вылецеў з Менска ў сталіцу Казахстана
7-га студзеня ўвечары самалёт „Белавія” вылецеў з Менска ў сталіцу Казахстана па раскладзе, пра гэта сведчаць даныя анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Менск.

Самалёт авіякампаніі „Белавія” вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Менск у Нур-Султан а 20.15 вечара.
Раней рэйсы „Белавія” ў аэрапорты Казахстана былі адмененыя. Таксама 5 студзеня, калі аэрапорт Алматы быў захоплены пратэстоўцамі, „Белавія” адмяніла рэйс Менск — Алматы, запланаваны на 20.05.
