Рэйсы „Аэрафлота” ў Менск затрымліваюцца з-за снегападу ў Маскве



Сённяшнія рэйсы (11 сакавіка) авіякампаніі „Расійскія авіялініі – Аэрафлот” у Менск затрымліваюцца ў сувязі з наступствамі снегападу, які прайшоў у Маскве. Пра гэта сведчаць дадзеныя анлайн-табло маскоўскага аэрапорта Шарамеццева.

Так, рэйс SU1840, які павінен адправіцца сёння з Шарамеццева ў Менск у 12.20, адкладзены на паўтары гадзіны – да 13.50. Раней рэйс SU1840 замест 0.55 вылецеў з Масквы ў Менск у 4.01.

Па дадзеных органаў кіравання паветраным рухам Масквы, наземныя службы маскоўскіх аэрапортаў працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

zviazda.by