Рэшткі капліцы ў Дамбруўцы, якія набылі належнае ўшанаванне
Гэтыя рэшткі неагатычнай капліцы знаходзяцца ў парку (які хутчэй нагадвае звычайны мясцовы лес) у ваколіцы мясцовасці Дамбрувка, што недалёка ад Познані. Да гэтага месца можна дабрацца хіба што пешкі, або на ровары па роварнай сцежцы. Што раней тут было наўрад ці дакладна ведалі нават мясцовыя жыхары.
17 кастрычніка 2017 года побач з рэшткамі капліцы з’явілася мемарыяльная табліца, якая ўсё патлумачыла. У гэтай капліцы былі пахаваныя прадстаўнікі нямецкага роду Тэмпельхофаў, якія да 1945 года з’яўляліся ўладальнікамі гэтай мясцовасці.
На цырымоніі адкрыцця табліцы прысутнічалі не толькі жыхары Дамбрувкі і ўлады мястэчка і гміны, але таксама прадстаўнікі роду фон Тэмпельхофаў. Удзельнікі цырымоніі пасадзілі дуб сяброўства.
Сям’я Тэмпельхофаў стала ўладальнікам Дамбрувкі ў 1830-ых гадах. Яна прычынілася да эканамічнага развіцця гэтага рэгіёну.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара