Рэтымна – горад з магутнай фартэцыяй на ўзбярэжжы



На захадзе легендарнага грэцкага вострава Крыт паміж больш буйнымі гарадамі Ханья і Іракліён ляжыць надзвычай прывабны гарадок Рэтымна альбо Рэтымнон. Для яго характэрныя цікавыя вузкія вулічкі з рознымі кветкамі і графіці, адметныя ваконныя рамы, часам у дамках, якія паўразбураны, утульныя, хоць часам дастаткова шумлівыя,  кавярні і шматлікія сувенірныя крамкі.

Галоўнай жа візітоўкай Рэтымна ёсць старадаўняя венецыянская крэпасць, якая так і называецца – Фартэцца (Fortezza). Пабудаваная яна была ў 16-ым стагоддзі для абароны ад марскіх піратаў. Па дарозе з аўтавакзалу да фартэцыі вам сустрэнуцца футбольны стадыён, узбярэжныя кропкі хуткага харчавання з характэрным водарам і дымком. Вачам перыядычна адкрываюцца марскія краявіды, а на сцежцы да цвердзі пераважае расліннасць з вялізных кактусаў. Сама фартэцыя і размешчаны ў ёй археалагічны музей не расчаруюць падарожніка.

Яшчэ адным адметным месцам Рэтымна ёсць грэцка-аўстралійскі мемарыял у памяць пра абарону вострава ў 1941-ым годзе. Тады сюды высаджваўся аўстралійска-новазеляндскі дэсант з мэтай дапамогі вызвалення ад фашыстаў.

[Not a valid template]

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара