Рэзка вырас попыт на ўнутраны турызм
Летась звыш 1 мільёна 300 тысячаў беларусаў здзейснілі вандроўкі па Беларусі. Сёлета ў Дэпартаменце па турызме разлічваюць, што гэтая колькасць павялічыцца ў 1,5 – 2 разы.
-
Фота: 34travel.me
Экурсавод, краязнаўца з Пінску Таццяна Хвагіна гаворыць, што ўжо адчуваецца вялікі попыт на ўнутраны турызм:
-У гэтыя дні шмат тэлефанавала па справах сваіх у Музей у Моталі, у музейны комплекс Напалеона Орды ў Варацэвічах. Яны казалі, што такога наплыву, калі замаўляюць не тое што за тыдзень, за месяц, за два месяцы замаўляюць. І што не прабіцца. У выходныя дні, субота – нядзеля, не прабіцца.
Суразмоўца дадае, што перадусім па Беларусі падарожнічаюць жыхары сталіцы і абласных цэнтраў, яны адкрываюць для сябе цікавосткі ў правінцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
