РФ павялічвае колькасць авіяцыйных і чыгуначных рэйсаў у Беларусь
Расея павялічвае колькасць авіяцыйных і чыгуначных рэйсаў у Беларусь. Як паведаміла прэс-служба расейскага ўрада, рашэнне пра гэта прынятае 31 траўня аператыўным штабам па папярэджанні завозу і распаўсюджвання каронавіруса на тэрыторыі Расеі.
„Прынятае рашэнне аб павелічэнні з 10 чэрвеня колькасці авіярэйсаў з Беларуссю па маршруце Масква — Менск да 10 раз у тыдзень на ўзаемнай аснове”, — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама 10 чэрвеня будзе адноўлена штодзённае чыгуначнае паведамленне паміж Расеяй і Беларуссю па маршрутах Гомель — Менск і Полацк — Масква. Акрамя таго, павялічыцца колькасць вагонаў у цягніках „Ластаўка” па маршруце Масква — Менск.
Як паведамлялася, старшыня ўрада Расеі Міхаіл Мішусцін 3 лютага падпісаў дакументы пра аднаўленне чыгуначных зносін з Беларуссю і павелічэнні колькасці авіярэйсаў у Менск.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю па маршрутах Менск — Масква — Менск, а таксама Масква — Калінінград і Калінінград — Санкт-Пецярбург (са спыненнем цягнікоў у Менску) было адноўлена на ўзаемнай аснове 8 лютага.
З гэтай жа даты на ўзаемнай аснове павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў Масква — Менск з трох да пяці на тыдзень, а таксама адноўлены паветраныя зносіны ў Менск з Растова-на-Доне і Санкт-Пецярбурга па адным рэйсе на тыдзень з кожнага аэрапорта.