Ролік пра Нацыянальную бібліятэку адкрыў „Турыстычны відэадаведнік”
Ролік пра візітную картку турыстычнага Менска НББ – адзін з першых у серыі відэа аб магчымасцях беларускага турызму ў адкрытым доступе на канале YouTube.
У час інтэрв’ю з дырэктарам бібліятэкі Раманам Матульскім вядучы даведаўся пра ўсе самыя цікавыя факты аб „алмазе ведаў”, наведаў святая святых – кнігасховішча і нават уласнаручна зрабіў чытацкі заказ.
Аўтар праекта – Андрэй Гузель. З роліка можна даведацца пра „беларускі алмаз”, яго ўнікальны дзесяцімільённы фонд, музей кнігі, самыя рэдкія і каштоўныя выданні, якія захоўваюцца ўжо некалькі соцень гадоў. Відэа атрымалася максімальна адкрытым, пазнавальным не толькі для турыстаў, але і для беларусаў, адзначылі ў бібліятэцы.