Роварныя вандроўкі веласуполкі «Вярстак»
У Полацк вярнуліся пасля дзесяцідзённай роварнай вандроўкі па захадзе Беларусі сябры полацкай веласуполкі «Вярстак».
Распавядае ўдзельнік вандроўкі Аляксей Корабаў:
– Пачалі мы з Вілейкі і паехалі па Гарадзеншчыне па касцёлах, потым у Берасце, Белавежу і зноў жа вярнуліся на Гарадзеншчыну, Наваградак. І адтуль ужо праз Маладзечна да Полацка даехалі. 10 дзён, тысяча кіламетраў.
Полацкая веласуполка «Вярстак» адметная тым, што ўсе яе сябры прыхільнікі беларускай мовы. Яны актыўна наведваюць моўныя курсы «Жывая мова». А лідар веласуполкі Сяржук Хвасцёнак нават сярод арганізатараў курсаў.
Цалкам матэрыял:
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя