Ryanair скарачае рэйсы з Вільні



Ірландская авіякампанія Ryanair заявіла, што скасоўвае два маршруты з Вільні, яшчэ на 11-ці самалёты будуць курсіраваць радзей — так перавозчык адрэагаваў на пастанову Віленскага аэрапорта падняць зборы на 28%, піша Delfi.lt.

Так як з 1 студзеня 2023 года Віленскі аэрапорт павысіў зборы для перавозчыкаў на 28%, на будучае лета Ryanair на 30% скарачае расклад палётаў з Вільні. Два маршруты — у брытанскія гарады Бірмінгем і Лідс-Брадфард — з сакавіка адмяняюцца, а яшчэ на 11 кірунках — у Афіны, Берлін, Білунд, на Корфу, у Дублін, Франкфурт, Гданьск, лонданскі аэрапорт Станстэд, Мілан, Венецыю і Вену — самалёты будуць лётаць радзей.