Рымскі street art



Рым – гэта не толькі Калізей з Форумам і Палацінам, не толькі Ватыкан з яго музеямі і плошча Гішпаніі з тамтэйшымі турыстамі.

Рым – гэта найперш гіганцкі мегаполіс, населены людзьмі, якія штодня ходзяць на працу, гуляюць з дзецьмі, закупляюцца ў супермаркетах і прастойваюць у кіламетровых аўтамабільных заторах. Асноўныя колеры сучаснага Рыма нагадваюць менскія: шэры бетон, жоўтая тынкоўка і барвовая цэгла.

Жыццё ў шэра-жоўта-барвовай палітры навявае тугу і схіляе да мізантропіі. Street art – адзін з самых дзейсных паратункаў ад дэпрэсіі, асабліва ў каробчата-бетонных рымскіх мікрараёнах. Выявы могуць быць якімі заўгодна: антычныя акведукі і футурыстычныя механізмы, героі коміксаў і персанажы народных казак, манахі і д’яблы, і нават жанравыя сцэны з жыцця сялянаў, байкераў, музыкаў і мафіёзі. Але ўсе гэтыя трафарэты, графіці і муралы ані ў якім разе не знак таго, што дом (кватрал, раён) належыць якой-небудзь групоўцы.

Street art расквечвае гарадскую прастору новымі фарбамі і рысамі, надае ёй іншую стэрэаметрыю. А вулічныя музыкі, якія граюць у італійскай сталіцы ці не ў кожным квартале, яшчэ і прыўносяць у гарадское жыццё элемент традыцыйнага рымскага карнавалу.

[Not a valid template]

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара