Рынкевічс заклікаў грамадзян і неграмадзян Латвіі пакінуць Беларусь і Расею
20 гадоў таму
Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч заклікаў грамадзян і неграмадзян краіны пакінуць тэрыторыю Беларусі і Расеі. Заява прагучала ў эфіры латвійскага тэлебачання, піша Delfi.

Рынкевіч падкрэсліў, што пасля „мяцяжу Прыгожына” ў Расеі існуе шмат няяснасці. Таксама ён перасцярог суайчыннікаў ад паездак у Беларусь і Расею. Латвійскі прэзідэнт папярэдзіў пра абмежаваныя магчымасці краіны для эвакуацыі пры ўзнікненні складаных сітуацый у Беларусі і Расеі.
Раней МЗС Латвіі на чале з Рынкевічам неаднаразова папярэджваў з нагоды паездак у Беларусь і Расею.
