Самалёт „Белавія” Хургада — Менск зрабіў незапланаваную пасадку ў Краснадары
Самалёт „Белавія”, які ляцеў з егіпецкай Хургады ў Менск, прызямліўся ў расейскім Краснадары. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў даведачнай службе менскага аэрапорта.
„Самалёт у Краснадары, і калі яго чакаць у Менску, мы не ведаем”, — сказала аператар.
Мяркуючы па анлайн-табло, самалёт вылецеў з аэрапорта Хургады 1 чэрвеня ў 20.18 і павінен быў прызямліцца ў аэрапорце Менска ў 2.05 2 чэрвеня. На анлайн-табло аэрапорта Краснадара паказаны вылет у 9.20.
Як паведамляе шэраг крыніц, прызямленне ў Краснадары звязана з тэхнічнымі непаладкамі самалёта. Туды быў накіраваны рэзервовы лайнер.
У прэс-службе „Белавія” паведамілі, што каментар авіякампаніі з’явіцца пазней.