Самалёт “Белавія”, які ляцеў у Анталію тэрмінова прызямліўся у Маскве
Самалёт беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” падаў сігнал SOS. На борце было 197 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу. “Boeing 737, які накіроўваўся з Менска ў Анталію, падаў сігнал бедства над Варонежскай вобласцю Расіі. Экіпаж падаў сігнал праз гадзіну пасля вылету, узнікла няштатная сітуацыя. Лайнер атрымаў дазвол дыспетчараў на тэрміновую пасадку ў Варонежы. Самалёт выпрацоўвае паліва”, — сказала крыніца агенцтва “Інтэрфакс”. Аднак пасля паступіла інфармацыя, што камандзір экіпажу развярнуў самалёт у кірунку Масквы, запрасіўшы тэрміновую пасадку. А 11.46 стала вядома, што самалёт прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце “Дамадзедава”. Самалёт садзіўся ў Маскве з адным выключаным рухавіком. “Белавія” пракаментавала інцыдэнт: „Прычынай экстранай пасадкі самалёта названая няспраўнасць аднаго з рухавікоў”.
Беларускае Радыё Рацыя