Самалёт з Багдада не змог прызямліцца ў Менску з-за туману
Самалёт „Іракскіх авіяліній”, які ляцеў з Багдада, не змог прызямліцца ў нацыянальным аэрапорце Менск з-за туману, паведамілі БелаПАН у прэс-службе аэрапорта. У цэлым аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. „На запасны аэрадром быў адпраўлены толькі адзін самалёт, які ляцеў з Багдада. Астатнія затрымкі не звязаныя з умовамі надвор’я”, — адзначылі ў аэрапорце.
4 студзеня ў Менску назіраліся туманы, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле дадзеных Белгідрамета, з 11 да 16 гадзін туманы распаўсюдзіліся на на большую частку тэрыторыі краіны. Яны захаваюцца на працягу ночы 5 студзеня. Бачнасць у тумане складае 100-500 метраў.
Беларускае Радыё Рацыя