Самавар-волат з Берасця
На святочным кірмашы па вуліцы Гогаля, што праходзіць у гэтыя дні ў горадзе над Бугам, у адным з павільёнаў можна пабачыць вялізны самавар. Гэта не скульптурная кампазіцыя, а цалкам рабочы апарат, адкуль жадаючым з адмысловага крана наліваюць гарбаты:
– 300 літраў.
– Па 50 капеек, самая смачная гарбата ў Берасці.
Мужчына, што непасрэдна разлівае гарбату з самавара, запэўнівае, што на цяперашні момант ён найбольш ёмісты з дзейсных у цэлай краіне. Што праўда наконт 300 літраў ён можа памыляцца, бо паводле звестак старшыні гарвыканкаму ёмістасць апарата 380 літраў. Распальваюць самавар-волат дровамі, а не электрычнасцю, і за адно заліванне атрымліваецца 1500 кубкаў гарбаты. «Гарбата зёлкавая», – падсумоўвае прадавец.
Беларускае Радыё Рацыя