Самая славутая беларуская святая крыніца
Полаччына славіцца сваімі крыніцамі, культ якіх бярэ выток яшчэ з часоў ранняга Полацкага княства. Некаторыя з гэтых крыніц знаходзяцца непасрэдна ў самім горадзе. Самая вядомая з іх – крыніца на Замкавай гары побач з Сафійскім саборам. Увогуле гэта дзіўная з’ява, калі крыніца б’е на такім узвышшы.
Полацкі музей-запаведнік сёлета ўпарадкаваў тэрыторыю вакол крыніцы. Над гэтай прасторавай кампазіцыяй, якая нагадвае язычніцкае жэглішча, працавалі архітэктар Вадзім Гліннік і скульптар Павел Вайніцкі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
