Самы славуты беларускі помнік сакральнага дойлідства
Полацкі Сафійскі сабор — бадай самы вядомы беларускі помнік сакральнага дойлідства. Храм быў пабудаваны ў XI стагоддзі ўслед за Кіеўскай і Наўгародскай Сафіямі. Падчас Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў у прытворы храма быў размяшчаны парахавы склад, які паўстаў па загадзе царскага імператара Пятра І. 1 траўня 1710 года склад узарваўся, пасля чаго Сафійскі сабор быў цалкам разбураны і праляжаў у руінах да 1738 года. У сярэдзіне XVIII стагоддзя сабор быў адноўлены ўніятамі ў стылі віленскага барока.
Сёння полацкі Сафійскі сабор – гэта музей гісторыі архітектуры і канцэрны зал, дзе перыядычна адбываюцца канцэрты арганнай музыкі. Гэта адзін з самых наведваемых музеяў у Беларусі.
Гэтымі днямі ў саборы можна пазнаёміцца з выставай, якая распавядае пра будаўнічую гісторыю Полацка. На выставе прадстаўлены матэрыялы археалагічных раскопак і назіранняў, якія праводзіліся на месцах раней існаваўшых каменных збудаванняў Полацка ХІІ ст.
А 19 кастрычніка ў Сафійскім саборы адбудзецца арганны канцэрт “Еўрапейская музыка эпохі барока”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік