Самы высокі касцёл у Беларусі



Гэты касцёл у Відзах Браслаўскага раёна адметны ўжо тым, што з’яўляецца самым высокім у Беларусі – вышыня яго шпіляў 59 метраў. Ён гістарычна вядомы пад імем «Троіцкі». Аднак у сувязі з тым, што ў цяперашні час у храме праводзіць службы парафія Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, у шэрагу крыніц храм таксама згадваецца пад імем «храм Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі».

Храм будаваўся на працягу 1909—1914 гг. Архітэктар — Вацлаў Міхневіч. Мае прыгожы падмурак, выкладзены з часанага каменю. Гэта трохнефавая двухвежавая базіліка. Вялікае ўражанне пакідаюць дзве шмат’ярусныя ступеньчатыя вежы вельмі прыгожых прапорцый завершаныя вострымі васьміграннымі шатрамі. Паміж вежамі знаходзіцца трохвугольны франтон, завершаны высокімі зубцамі. На галоўным фасадзе вылучаецца перспектыўны партал з вімпергам. Над ім — велізарнае акно-ружа, пераплёт якога выкладзены з фігурнай цэглы.

Касцёл атрымаў пашкоджанні за часамі Першай і Другой сусветных войнаў, яны дасёння бачныя ў многіх месцах храма.

Першапачатковае аздабленне касцёла і арган не захаваліся.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы