Санкцыі ЕЗ супраць Беларусі будуць уключаць разрыў лізінгавых кантрактаў з „Белавія”
Санкцыі Еўразвязу супраць Беларусі будуць уключаць разрыў лізінгавых кантрактаў з дзяржаўнай авіякампаніяй «Белавія».
Менск абавяжуць вярнуць гэтыя самалёты, інакш будзе судовы разгляд, – паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на міністра замежных спраў Ірландыі Саймана Коўні.
Усяго ў парку „Белавія” каля 30 паветраных суднаў. Большасць з іх узяты ў лізінг.
Брусель лічыць Менск вінаватым у міграцыйным крызісе. Кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен сцвярджае, што некаторыя авіякампаніі ўжо адмовіліся лятаць у Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка ўвесь час сцвярджае, што Менск гатовы да новых еўрапейскіх санкцыямі, у прыватнасці, можа перакрыць транзіт расейскага газу ў Еўропу.
Беларускае Радыё Рацыя