Савет Рэспублікі ўхваліў пагадненне аб бязвізе з Грузіяй



Савет Рэспублікі 31 кастрычніка ўхваліў на пасяджэнні сесіі ратыфікацыю пагаднення паміж урадамі Беларусі і Грузіі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян.

Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, міжурадавае пагадненне падпісана ў Тбілісі 22 сакавіка гэтага года падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Прадугледжваецца бязвізавы ўезд і знаходжанне грамадзян Беларусі і Грузіі на тэрыторыі дзяржаў-бакоў тэрмінам не больш за 90 дзён у каляндарным годзе з даты першага ўезду.

zviazda.by