Сейм Літвы зацвердзіў падаўжэнне НС на мяжы да 2 траўня



Сейм Літвы зацвердзіў падаўжэнне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расеяй да 2 траўня.  Яно было ўведзена ў мінулым годзе ў сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны.

Надзвычайнае становішча прадугледжвае абмежаванні на пропуск грамадзян Расеі праз мяжу Літвы. Таксама ў рамках надзвычайнага здарэння абмежавана выдача віз грамадзянам РФ і Беларусі.  Рэжым надзвычайнага здарэння дзейнічае на адлегласці 5 кіламетраў ад граніцы, а таксама ў міжнародных пунктах пропуску ўнутры краіны.

Беларускае Радыё Рацыя