Сербія і Турцыя найбольш даступныя для беларусаў



„Сербія і Турцыя – гэта краіны, якія апынуліся найбольш даступныя для беларусаў у турыстычных мэтах. Паколькі зараз толькі абмежаваную колькасць краінаў можна наведаць у часе другой хвалі каронавіруснай інфекцыі. Пры гэтым неабходна штораз спраўджваць інфармацыю, што менавіта патрабуецца на мяжы”, — распавяла жыхарка Берасця з больш чым дзесяцігадовым досведам вандровак Таццяна Гендаль:

– Несумненна каронавірус унёс вельмі істотны ўклад у вандроўкі. Мне здаецца адной з моцных галінаў, якія закрануў каронавірус, гэта сталі непасрэдна вандроўкі. Мне здаецца зараз вандроўка стала чымсьці такім элітарным, не кожны можа сабе гэта дазволіць і справа не ў фінансах, а хутчэй справа на дадзены момант менваіта ў бяспецы.

Таццяна Гендаль кажа, што сёлета яна не мае планаў на вандроўкі. Але бліжэй да лета некаторыя краіны могуць адкрыць свае межы для турыстаў, у тым ліку, для беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце