Шпацыр па дарэвалюцыйным Беластоку
У часы Расейскай імперыі Беласток заставаўся значным гаспадарчым цэнтрам рэгіёна.
Колькасць насельніцтва горада ўвесь час павялічвалася і на пераломе ХІХ – ХХ стагоддзяў перавысіла 60 тысяч чалавек. Жыхары, сярод якіх больш за палову складалі габрэі, працавалі на заводах i фабрыках. Прамысловыя прадпрыемствы выпускалі сукно, шаўковыя тканіны ды шмат іншага. У горадзе працавалі школы i вучылішчы, тэатры, шпіталі аптэкі, крамы, праводзіліся кірмашы. Пасля пракладкі ў 1862 годзе ўчастка Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі Беласток стаў важным транспартным вузлом і цэнтрам гандлю.
Беласток на мапе пачатку XIX стагоддзя (фота: testowy.minigo.pl)
Як выглядалі знаёмыя шмат каму месцы ў часы расейскага панавання?
Рынак і вуліца Базарная, цяпер Рынак Касцюшкі
Комплекс Архікафедральнай Базілікі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які складаецца з двух злучаных паміж сабой будынкаў, стары (з пачатку XVII стагоддзя) і новы (з пачатку ХХ стагоддзя).
Вуліца Ліповая
Вуліца Мікалаеўская, цяпер Сінкевіча
Вуліца Прудская, цяпер Святога Яна
Вуліца Стара-Баярская
Гарадскі парк, сучасны Бульвар Касцялкоўскага
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com/marcin.wierzbowski