Шпацыр па полацкай Ніжнепакроўскай вуліцы
Бадай, Ніжнепакроўская адзіная ў Полацку вуліца, якая больш менш захавала сваю старую забудову. Менавіта на гэтай вуліцы знаходзяцца Багаяўленскі сабор і лютаранская кірха, будынкі францысканскага манастыра і былой брацкай школы, у якім зараз месціцца музей беларускага кнігадрукавання. На гэтай вуліцы ў 19 стагоддзі жылі святары, буйныя чыноўнікі, купцы. І варта сказаць, што менавіта гэтая вуліца вядзе да славутага полацкага Сафійскага сабора.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
