Штат Каліфорнія ўводзіць праграму абавязковай вакцынацыі супраць COVID-19
Самы населены амерыканскі штат Каліфорнія, у якой пражываюць больш за 40 млн чалавек, стаў першым штатам (і пакуль адзіным), у якім увялі праграму абавязковай вакцынацыі супраць COVID-19.
Новыя правілы закрануць больш за два мільёны чалавек. З сённяшняга дня амаль 250 тысяч чыноўнікаў павінны прадставіць доказы атрымання вакцыны. Непрышчэпленых супрацоўнікаў абавяжуць рэгулярна праходзіць тэставанне на каронавірус.
З 9 жніўня патрабаванне абавязковай вакцынацыі распаўсюдзіцца на медыцынскіх работнікаў у лякарнях і дамах састарэлых – як дзяржаўных, так і прыватных – гэта яшчэ амаль 2 млн чалавек.
Каліфорнія стала першым штатам, не толькі які ўвёў абавязковую вакцынацыю для дзяржслужачых, але і які ўстанавіў дзяржаўна-прыватнае партнёрства з усімі медыцынскімі ўстановамі.
Беларускае Радыё Рацыя