Што будзе на тэрыторыі аршанскага бровара?



Аршанскі піўзавод быў заснаваны ў 1883 годзе, на ім працавалі чэшскія тэхнолагі, піва было добрым у тым ліку за кошт якасці вады з аршанскіх артэзіянскіх скважын. 

Прамысловая архітэктура канца 19-пачатку 20-га стагоддзя, стары корпус бровара. 

У часы СССР аршанскае піва славілася сваёй якасьцю, папіць яго прыязджалі з Масквы. 

У 2006 годзе завод збанкрутаваў. І з таго часу стаяў закінутым. У 2016 годзе на тэрыторыі завода пачалі адбывацца змены. 

У 2018 годзе змены сталі адбывацца вельмі хутка, і тэрыторыя былога завода набыла акрэсленыя абрысы. 

Варта адзначыць, што Аршанскі піўзавод, а цяпер тое, што будзе на месцы яго месціцца ў Воршы на вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча

На тэрыторыі піўзавода частку аб’ектаў знеслі, частку пакінулі без зменаў, а частку пабудавалі наноў. Па адной з версій тут размесціцца гандлёва-забаўляльны цэнтр, па другой – будынкі будуць здавацца ў арэнду. 

Аршанскі піўзавод меў не толькі надземную частку, але і падземную – гэта сутарэнні са скляпеннямі, пра якія ў горадзе хадзілі легенды. 

Аўтар роспісу, мастак Алесь Кажамяка.  

Мастак Алесь Кажамяка, які распісвае сцены, кажа, што ў адным з будынкаў будзе „элітны бар”, і яго наведвальнік пабачаць знакамітыя сутарэнні аршанскага бровара. 

Беларускае Радыё Рацыя