Што гавораць у Германіі пра падзеі ў Беларусі?
Навапалачанка Даша ўжо 6 гадоў жыве ў Германіі.
Як яна сама прызнаецца, здолела ідэальна натуралізавацца ў гэтай краіне і яе нямецкая мова бездакорная. Але ўсё адно яна плануе вярнуцца ў родную Беларусь:
– Калі з’явіўся каронавірус, каронавірусу быў галоўнай навіной. Знікла Сірыя з навінаў, усё знікла з навінаў і тут Беларусь. Яны кажуць: „А чаму Беларусь? Чаму мы павінны цікавіцца?”. Такое стаўленне было ў многіх, з кім я падтрымліваю кантакты з немцаў.
РР: Цяпер ужо не трэба тлумачыць?
– Некаторым трэба, бо яны не могуць зразумець, што гэта не Расея, не хочуць успрымаць.
РР: Ці ёсць планы, як уладкавацца?
– Я хачу атрымаць адукацыю, гэта мне патрэбна. Потым прыехаць сюды.
РР: Мяркуеш вярнуцца на Радзіму?
– Так, усё роўна. Я там вельмі добра сацыялізавалася, у адрозненні ад маіх знаёмых. Гэта была мая мэта, я яе дасягнула і зразумела, што больш гэтага не хачу.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Даша ўсё сваё жыццё жыла ў гарадах. Але цяпер яна вырашыла, што будзе вяртацца менавіта беларускую вёску, у родныя мясціны яе дзядоў і прадзедаў.
Беларускае Радыё Рацыя