Што трэба ведаць беларускім турыстам, якія сабраліся ў Грузію
Жадаючыя наведаць Грузію з 5 ліпеня 2021 г. павінны выканаць шэраг дадатковых умоў. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу аднаго з беларускіх тураператараў.
Турыстам, якія прайшлі вакцынацыю ад COVID-19, неабходна прадаставіць наступныя медыцынскія дакументы:
— пасведчанне аб вакцынацыі, якое пацвярджае праходжанне поўнага курса (дзве дозы, калі патрабуецца) любой вакцынацыі ад COVID-19 (на англійскай мове);
— медыцынскі сертыфікат аб адмоўным выніку ПЛР-тэсту на COVID-19, зробленым не раней чым за 72 гадзіны да прыбыцця.
— Такім пасажырам не трэба праходзіць паўторнае ПЛР-тэставанне ў Грузіі, — удакладніў тураператар. — Аднак пасажыры не павінны знаходзіцца ў Індыі на працягу апошніх 14 дзён.
Турысты, якія не прайшлі вакцынацыю ад COVID-19, павінны:
— прад’явіць медыцынскі сертыфікат аб адмоўным выніку ПЛР-тэсту на COVID-19, зробленым не раней чым за 72 гадзіны да прыбыцця (на англійскай мове);
— на трэці дзень знаходжання ў Грузіі прайсці паўторнае ПЛР-тэставанне за свой кошт (не трэба пасажырам, якiя прайшлi поўны курс вакцынацыі);
— да ўезду ў Грузію запоўніць спецыяльную форму заяўкі, паказаўшы гісторыю паездак за апошнія 14 дзён, кантактныя дадзеныя (адрас, нумар тэлефона, электронную пошту і т. д.).
Грамадзяне, якія не прад’явілі медыцынскі сертыфікат аб адмоўным выніку ПЛР-тэсту на COVID-19, падвяргаюцца 8-дзённай самаізаляцыі.
Ад запаўнення спецыяльнай формы заяўкі вызваляюцца:
— пасажыры з сертыфікатам пра вакцынацыю супраць COVID-19, які пацвярджае, што яны былі цалкам вакцынаваны, а таксама грамадзяне Грузіі.
ПЛР-тэст на COVID-19 не патрабуецца дзецям да 10 гадоў.
Нагадаем, Грузія з 1 ліпеня адмяніла каменданцкую гадзіну. Цяпер грамадзянам і гасцям гэтай краіны не трэба насіць маску на вуліцы. Яе трэба апранаць толькі ў транспарце і ў закрытых памяшканнях. Кіраўнік аператыўнага штаба міжведамаснага каардынацыйнага савета Грузіі Георгій Гібрадзе ўдакладніў, што рэстараны і забаўляльныя цэнтры будуць працаваць толькі да поўначы.
Раней каменданцкую гадзіну адмянілі ў Турцыі і Францыі, а ў Іспаніі дазволілі не насіць маскі на вуліцах. У Аўстрыі з 1 ліпеня адкрыліся начныя клубы, і ў грамадскіх месцах дазволена насіць звычайныя маскі замест масак FFP2.