Швецыя шкадуе, што адмовілася ўводзіць каранцін



Галоўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнэль прызнае, што ліберальная стратэгія барацьбы з каронавірусам была памылковай, перадае bloomberg.com.

Тэгнель, адказны за шведскую стратэгію, пагадзіўся з меркаваннем, што ў краіне надта шмат смяротных ахвяраў пандэміі. „Калі б сёння прыйшлося змагацца з гэтай хваробай, маючы тыя веды, якія маем цяпер, лічу, што мы пайшлі б іншым шляхам”, – сказаў эпідэміёляг.

Адсотак смяротнасці ў краіне ў сувязі з каронавірусам – адзін з  вышэйшых ў свеце. У Швецыі зафіксавана 4448 смерцяў ад каронавіруса пры 38 589 пацверджаных выпадках COVID-19. Пры гэтым у суседніх Даніі і Нарвегіі, якія ўвялі строгія абмежаванні, выяўлена менш за 600 смяротных выпадкаў ад COVID-19 .

Фота: Pontus Lundahl / AFP через Getty Images