Схаваная перліна Тызенгаўза



У дзесяці кіламетрах на поўдзень ад Гародні знаходзіцца цікавы гістарычны аб’ект, які яшчэ дваццаць гадоў таму, здавалася, можа быць страчаны назаўсёды. Гэта была адна з найбольш паспяховых аргагаспадарак ў васямнаццатым стагоддзі на Гарадзеншчыне, яна была створана для вырошчвання рольнай прадукцыі ў прамысловых абʼёмах. У пачатку дваццаць першага стагоддзя былы Каралінскі фальварак Антонія Тызенгаўза трапіў у гаспадарлівыя прыватныя рукі, які павольна пачаў аднаўляцца як агра-турыстычны комплекс.

Але турыстычны патэнцыял гэтага абʼекта мае значна большае значэнне, чым абʼект для месца для адзначэння вяселляў ды іншых карпаратыўных бяседаў. Ужо каля чатырох гадоў над мастацкім афармленнем адноўленых будынкаў працуе мастак Сяргей Рыбак. Яго ідэя стварыць музей Антонія Тызенгаўза і беларускай гісторыі была падтрымана гаспадаром агра-турыстычнага комплекса Паўлам Клімуком.

У былым свірне калісьці ўзорнай гаспадаркі Антонія Тызэнгаўза, музей складаецца з двух паверхаў. Звонку будынак аздоблены радавым дрэвам беларускай дзяржаўнасці. Тут знайшлося месца і паганскім стодам Сварога і Вялеса, як прадзедам духоўнага свету нашай Краіны. Працы па аздабленні свірна выканаў мастак Сяргей Рыбак па эскізах Аляксандра Сільвановіча. На апошняй выяве: кароль Міндоўг.

Ілюстрацыя да гарадзенскай легенды пра Пятра Меланега і князёўну Гражыну, якую выканаў Сяргей Рыбак.

На першым паверсе музея, экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Гародні і часу знаходжання там падскарбія літоўскага Антонія Тызенгаўза. Асобны стэнд прысвечаны жахліваму стану зруйнаванага фальварка, перад перадачай яго ў гаспадарлівыя рукі. Ад гэтага часу (2003г.) пачаліся аднаўленчыя працы.

Эскіз Сяргея Рыбака па стварэнні залі для экспазіцыі на першым паверсе.

Рэстаўрацыі і аднаўленню падпалі шматлікія экспанаты, якія траплялі рознымі шляхамі ў музей. Шафярні, посуд, і нават фартэпіяна. Адноўленае і наладжанае фартэпіяна «Роберт Вэстфаль» знаходзіцца ў мастацкай галерэі фальварка. Наладжана на фрыквенцыю 432 Гц. – на фрыквенцыю гармоніі. Карціны, што павешаны на мурах галерэі, папаўняюцца за кошт ахвяраванняў мастакоў, якія перадаюць некаторыя свае працы пасля ўдзелу ў штогадовых мастацкіх пленэрах пад дахам фальварка. У гэтай жа залі праводзяцца некаторыя канферэнцыі.

Герб Антонія Тызенгаўза.

Навонкі ад музею фасады фальварка згадваюць пра слаўную гісторыю Вялікалітвы-Беларусі. Можна сустрэць зборныя выявы сялянкі і аратая, а таксама гістарычных асобаў: Давыда Гарадзенскага, Вітаўта Вялікага, вялікай князёўны літоўскай Боны Сфорцы, вялікіх князёў Літоўскіх Сцяпана Батуры, Гедыміна. Некаторыя выявы ўзятыя з малюнкаў ілюстратара Уладзіміра Татарнікава

У святле таго, што праз паўтары гады дэкларуецца беларускімі і польскімі бакамі будзе дзейнічаць турыстычны роварны шлях з Саколкі да Гародні пад назвай «Шляхамі Тызенгаўза», хочацца спадзявацца, што будзе далучаны ў гэты маршрут і Каралінскі фальварак Антонія Тызенгаўза, хоць ён знаходзіцца троху воддаль ад прынятага маршруту. Але адхіліцца на колькі кіламетраў, мяркуем, – варта.

Якуб Сушчынскі, Гародня