Скірмунты стварылі на Палессі цывілізацыйны свет



З увядзення ў працу вінакурні ў палескім мястэчку Парэчча (сучасны Пінскі раён), 200 гадоў таму пачалося прамысловае пераўтварэнне Палесся. Тут таксама працаваў першы ў Беларусі цукрова-рафінадны завод, суконная фабрыка, якая здабыла славу ў Еўропе, атрымаўшы “Медаль заслугі” ў Вене ды срэбраны медаль у Парыжы.

[Not a valid template]

Ініцыятыва належыла шляхецкаму роду Скірмунтаў. Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначыла, што Скірмунты стварылі на Палессі цывілізацыйны свет:

– Лінія ад Шымона Скірмунта і да Рамана – гэта ўсе тыя, хто хацеў, каб тут быў цэнтр цывілізацыі на Палессі. І сапраўды, Парэчча, нягледзячы на Першую Сусветную вайну, заставалася аазісам цывілізацыі. І зараз яшчэ можна распытаць у мясцовых жыхароў старэйшага пакалення іх успаміны, як з кожнаю бядою ішлі да пана. Як атрымлівалі дапамогу, калі пала кароўка, калі ў доме нябожчык, калі дзесяць ртоў, якіх няма чым карміць.

Нягледзячы на ліхалецці ХХ стагоддзя, да нашага часу захаваліся і працуюць рэшткі былога прамысловага комплексу Скірмунтаў. Некалькі год таму, нарадзілася ідэя, каб гэтыя пабудовы зрабіць турыстычнымі аб’ектамі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя