Славаччына ізноў уводзіць памежны кантроль
Славаччына з серады па 8 чэрвеня аднаўляе кантроль на ўнутраных сухапутных межах з Аўстрыяй, Чэхіяй, Вугоршчынай і Польшчай, а таксама ва ўсіх аэрапортах. Едучы ў Славаччыну, трэба не забываць браць з сабой дакументы — пасведчанне асобы або пашпарт.

Паўторнае ўвядзенне кантролю звязана з Міжнароднай канферэнцыяй па бяспецы Globsec 2023 у Браціславе, якая будзе праходзіць у гэты час.
Сёлетняя 18-я канферэнцыя GLOBSEC пройдзе ў Браціславе 29-31 траўня. Дыскусіі будуць сканцэнтраваны на трох пытаннях: працяг падтрымкі Украіны, умацаванне ўстойлівасці Эўропы ў абліччы вайны і змякчэнне глабальных наступстваў канфлікту праз дыялог, у тым ліку эканамічны і энергетычны.
