Славакія аднавіла выдачу віз беларусам
Грамадзяне Беларусі могуць падаць дакументы на турыстычную візу ў Славакію. Пра гэта са спасылкай на Telegram-канал «Збірай заплечнік» паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Атрымаць візу можна ў пасольстве Славакіі ў Менску, а таксама ў візавых цэнтрах Менска і Гомеля.
Падача дакументаў у ВЦ і праз пасольства ажыццяўляецца па папярэднім запісе.
