Славенія пачынае строгі каранцін і зачыняе межы
Другая хваля эпідэміі каронавірусу набірае тэмпы і закранае тыя краіны, якія з першай хваляй справіліся бадай лепей за астатніх. Размова ідзе пра Славенію, якая першай у Еўропе спыніла каранцін.
Цяпер Славенія зачыняецца зноў. Межы краіны будуць зачыненыя з панядзелка, дзяржава апынулася ў чырвонай зоне распаўсюду хваробы. Магчымыя таксама праверкі стану здароўя на памежных пераходах ужо да панядзелка. Трансгранічныя работнікі і транзітныя турысты выключаюцца. Клубы і крамы ўжо зачыняюцца сёння, 24 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя
