Следам за Польшчай і Літвой Латвія думае адмовіцца ад назвы Калінінград
Следам за Польшчай і Літвой Латвія думае адмовіцца ад назвы Калінінград.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс напісаў у сябе ў твітары, што экспертная моўная камісія краіны раіць выкарыстоўваць у афіцыйных дакументах і прамовах на латышскай мове варыянты “Karaļauči” (“Караляўчы”) альбо “Kēnigsberga”.
На мінулым тыдні пра адмову ад назвы Калінінград заявілі палякі, пастанавіўшы называць горад Крулевец, а затым аналагічнае пытанне ўзнялі ў парламенце літоўцы, прапанаваўшы назву Караляўчус.