У мястэчку Смаляны (цяпер вёска Аршанскага раёна) захаваліся помнікі архітэктуры: руіны замка Белы Ковель, Спаса-Праабражэнская царква, руіны Дамініканскага касцёла і кляштара, руіны Аляксееўскай царквы. На могілках – магіла філамата Тамаша Зана.
Захаваўся ў Смалянах і драўляны Млын. Раней у сярэдзіну можна было зайсці, цяпер ўваходы зачыненыя. Магчыма, так выглядае першапачатковая кансервацыя помніка.