Смаляны, якія па-ранейшаму выміраюць



Мясцовыя ўлады фактычна праігнаравалі ліст грамадскіх актывістаў адносна захавання Смалянаў і надання мястэчку статусу гістарычнага паселішча. Смаляны па-ранейшаму выміраюць, а Аршанскі райвыканкам не дбае пра мястэчка. Краязнаўца Віктар Міхасёў распавёў пра ўнікальны млын, які ў свой час з берагу ракі Адроў быў перавезены ў Смаляны.

Млын старадаўні. Вядома, што ён яшчэ з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Належаў некалі вядомаму чалавеку і таленавітаму гаспадару Цітову, які гаспадарыў на Смалянах і развіваў сельскую гаспадарку перадавымі метадамі ў тыя часы. Адказ быў такі: млын будзе закансерваваны да 30 жніўня. Але нічога так і не было зроблена.

Ліст да Аршанскага райвыканкама актывісты пісалі па-беларуску, але атрымалі адказ на расейскай мове, што з’яўляецца парушэннем закона. У Смалянах, дзе пахаваныя Тамаш Зан і Міхал Чарноцкі, а таксама знаходзяцца ўнікальны касцёл, руіны замка Белы Ковель, царква і млын, практычна ўсе славутасці цяпер у занядбаным стане. У мястэчка прыязджаюць турысты з Беларусі і замежжа, пераважна з Польшчы, аднак не маюць ніякай магчымасці набыць сувеніры пра Смаляны, а інфраструктура мястэчка з-за бяздзеяння ўладаў апынулася ў вельмі кепскім стане.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Смаляны, Аршанскі р-н

Фота аўтара