Сотні аўтамабіляў затрымаліся на беларуска-расейскай мяжы
20 гадоў таму
Кіроўцы паведамляюць пра вялізныя чэргі на мяжы Расеі і Беларусі, піша Telegram-канал „Хартыя-97%”.

Сотні аўто затрымаліся на расейска-беларускай мяжы праз узмоцненыя праверкі. Кіроўцам даводзіцца трываць працяглае чаканне ў вялізных чэргах.
На відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках, бачна, як аўтамабілі стаяць у некалькі калонаў.
„Такая чарга велізарная ў чатыры ці пяць калонаў”, – кажа жанчына на відэа.
