Спіс акцыйных напрамкаў „Белавія” папоўнілі Варонеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыга



Авіякампанія „Белавія” вызначыла чарговыя чатыры напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы.

Так, з сённяшняга дня, 13 снежня, спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Варонеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыгу. Кошт білетаў у адзін бок складзе 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад – 20 еўра плюс таксы і зборы.

Час рэалізацыі білетаў – 13 снежня з 09.00 да 23.59 па менскім часе. Перыяд падарожжа: з 14 снежня 2018 года па 13 студзеня 2019 года (дата вяртання па другім купоне).

Білеты прадаюцца толькі на сайце belavia.by, нагадваюць у авіякампаніі. Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Менска, так і ў Менск. Змяненні часу і даты вылету забаронены.

Выкарыстанне білета абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні білета на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру вяртацца не будзе.

„Белавія” ў рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму ўвяла з 2 лістапада эксперыментальныя тарыфы па большасці напрамкаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках зніжаны да 75 працэнтаў.

„Белавія” – буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і выконвае рэгулярныя рэйсы ў 51 аэрапорт 28 краін Еўропы і Азіі. Флот авіякампаніі налічвае 29 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, тры Embraer 175, чатыры Embraer 195, чатыры CRJ 100/200).

belta.by