„Сталіца свету”, якая згубілася на Падляшшы
Вершалін – вёска на Падляшшы, якая прыцягвае турыстаў з самых розных краін.
У 30-х гадах XX стагоддзя ў самазваны прарок Ілля Клімовіч заснаваў у вёсцы рэлігійную секту. Паводле яго задумы, там павінна была паўстаць новая сталіца свету, а ён яе ўладаром.
Непадалёк знаходзіцца вёска Ляшчаны, дзе існуе аграсядзіба „Лясное зацішша”.
Уласнік аграсядзібы Юзэф Прокопчык кажа, што Ілля Клімовіч не змог стварыць духоўны цэнтр свету, але дзякуючы яму з’явіўся цэнтр турыстычны:
– Нават з Масквы былі, з Беластока былі, з Беларусі апошнім разам. У яго верылі, на каленях выносілі. Пазней яго вывезлі некуды расейцы, так і не вярнуўся адтуль. Застаўся помнік, які лясніцтва зрабіла, там цікавыя рэчы напісаны на шыльдах. Тут людзей шмат, улетку за тры месяцы трэба рэзерваваць.
Ілля Клімовіч у 1939 годзе быў абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці і сасланы ў глыб Расеі, адкуль ніколі не вярнуўся.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Хрыстафор Марыя Ружанскі