Жанчынам дазволілі наведваць Саудаўскую Аравію без суправаджэння мужчын
Саудаўская Аравія дазволіла замежным турысткам старэйшым за 25 гадоў наведваць краіну без суправаджэння мужчын. Аб гэтым піша РБК са спасылкай на Arab News.
Адзначаецца, што такія аднаразовыя турыстычныя візы пачнуць выдаваць ужо ў першым квартале 2018 года. Іх максімальны тэрмін дзеяння – 30 дзён.
Пры гэтым жанчыны маладзейшыя за 25 гадоў могуць прыязджаць у Саудаўскую Аравію толькі ў суправаджэнні прадстаўніка сям’і мужчынскага полу.
Раней паведамлялася, што жанчынам у Саудаўскай Аравіі дазволілі атрымліваць аўтамабільныя правы.
belta.by