Старшыня Еўракамісіі падтрымала ідэю «пашпартоў вакцынацыі»
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен падтрымала ініцыятыву ўрада Грэцыі, якая дазваляе вакцынаваным ад каронавіруса людзям свабодна падарожнічаць, і заклікала да выдачы ўзаемна прызнаных сертыфікатаў аб вакцынацыі ў краінах ЕЗ. Пра гэта паведамляе „Еўрапейская праўда” са спасылкай на Euractiv.
„Наяўнасць сертыфіката, які пацвярджае вакцынацыю, з’яўляецца медыцынскім патрабаваннем. Таму я вітаю ініцыятыву прэм’ер-міністра Грэцыі аб ўзаемна прызнаных сведчаннях аб вакцынацыі”, – сказала фон дэр Ляйен. Некалькі краін, у тым ліку Данія і Польшча, ужо абвясцілі, што будуць выдаваць „пашпарты вакцынацыі”. У той жа час у Францыі адкінулі магчымасць патрабавання „пашпартоў вакцынацыі” для допуску на авіярэйсы. Таксама „пашпарты вакцынацыі” для падарожжаў раскрытыкавала Румынія.
Фота: tourprom.ru