Стары і новы помнікі на месцы забойства дзяцей з Аршанскага гета



Падчас існавання СССР на месца расстрэлаў нацыстамі габрэеў, ставілі помнікі з надпісамі “место расстрелов советских граждан” – нацыянальнасць закатаваных не падкрэслівалася.

Такі надпіс быў і на старым помніку ў Воршы.

На вуліцы Энгельса ў Воршы ў верасні 1941 года нацысты стварылі гета, куды былі сагнаныя каля шасці тысячаў чалавек.

У лістападзе насельніцтва гета было знішчана на тэрыторыі саду, каля габрэйскіх могілак. Да вайны непадалёк знаходзіўся габрэйскі калгас “Чырвоны бераг”, а ў садзе было прадпрыемства, у якім рабілі кансервы з гародніны і павідла з яблык. Там стаялі вялікія чаны. Пасля вайны ў горадзе гаварылі, што менавіта ў гэтых чанах забівалі габрэйскіх дзяцей.

У 2014 годзе на месцы забойства ўсталяваны новы помнік ахвярам гета.

На помніку надпіс: „Ахвярам нацызму. Тут 26-27 лістапада 1941 г. былі па-зверску закатаваныя яўрэйскія дзеці Аршанскага гета”. Помнік усталяваны, дзякуючы брытанскаму фонду Саймана Марка Лазарус.

Летам 2015 году новы помнік закатаваным дзецям спрабавалі апаганіць і падпаліць вандалы. Але помнік хутка аднавілі.

[Not a valid template]

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя