Старыя руіны ў вёсцы Гарны
Вёска Гарны знаходзіцца ў сучасным Гарадзенскім раёне непадалёк левага берагу Нёмана. Адміністрацыйна сёння прыналежыць да Квасоўскага сельсавету. Многія называюць і вымаўляюць гэтую мясцовасць як “Горны” з націскам на першы склад, але правільнае беларускае вымаўленне ўсё ж праз “а”, слоўнік населеных пунктаў Беларусі Яўгена Рапановіча падае менавіта такі варыянт, але таксама з націскам на першы склад.
Сядзіба 19 стагоддзя ў Гарнах не захавалася да нашых дзён. Зберагліся толькі руіны вельмі вялікай гаспадарчай пабудовы, каля іх рэшткі старой брукаванкі. Праз дарогу ад руінаў стаіць будынак колішняга, пазнейшага ў часе млына. А наўкола палеткі…
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара