Старыя Васілішкі – месца, дзе здараюцца цуды
Старыя Васілішкі – вёска у Шчучынскім раёне на Гарадзеншчыне, можа стаць месцам папулярным для турыстаў, дзякуючы шматлікім цікавосткам. Гэта радзіма легендарнага музыкі і кампазітара Чэслава Немэна.
Ужо больш за чатыры гады тут працуе музей славутага земляка, які наведваюць турысты з Беларусі і замежжа.
[Not a valid template]
Ёсць і прыгожы касцёл з цікавай гісторыяй. Дырэктар клуба-музея імкнецца, каб сюды прыязджала больш арганізаваных турыстычных груп:
– Я звязваюся з турыстычнымі групамі, як з Беларусі, так і з Польшчы. Некаторыя кіроўцы і турыстычныя фірмы ўключаюць нас у свае маршруты – маршрут на Старыя Васілішкі. А ў гэтым мястэчку заўсёды абываліся нейкія цуды, калі па гісторыі паглядзець.
Будзем спадзявацца, што у бліжэйшай будучыні беларускія турыстычныя кампаніі будуць больш актыўна ўключаць наведванне Старых Васілішак у свае туры.
Беларускае Радыё Рацыя