Стракаты Харкаў: графіці, сацрэалізм, рэклама



Украінскі Харкаў здзіўляе гасцей гораду сваёй стракатасцю і сапраўднымі кантрастамі. З аднаго боку мноства паўразбураных будынкаў, сацыялістычная сімволіка даўніх дзесяцігоддзяў, высачэзныя бардзюры ў многіх месцах (на ровары па горадзе ніхто не ездзіць, гэта проста немагчыма!). Часам адчуванне, нібыта трапіў у васьмідзесятыя гады ўжо мінулага стагоддзя. З іншага боку выразны подых вольнасці, шматлікія каляровыя і дасціпныя графіці, размаітыя шыльды разнастайных кавярняў і бараў, рэклама на асфальце. На вуліцах Харкава знаходзіцца месца ўсім – ад помнікаў Пушкіну (ён тут асабліва папулярны і на сценах) да забытых ужо ў нас крышнаітаў з сваімі спевамі. Жыццё тут ідзе сваім парадкам, дзіўным чынам спалучаючы розныя эпохі і стылі.

[Not a valid template]

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя