„Стратэгічны” чыгуначны мост у Гародні
Чыгуначны мост, дублёр асноўнага чыгуначнага маста, будзе перароблены ў аўтамабільны.
Інфармацыя пра намеры была агучана яшчэ два гады таму. Дарэчы, гэты мост быў на выпадак вайны краінаў Варшаўскай дамовы з краінамі Захаду, для хуткага перакідвання войскаў на польскую тэрыторыю. На подступах да яго па берагах Нёману і цяпер засталіся бетонныя абарончыя ўмацаванні.
За гэты час створаны праект па яго рэканструкцыі. Банк развіцця пацвердзіў фінансаванне. Кошт рэканструкцыі складзе 66 мільёнаў рублёў. Пацвердзіў гэтую інфармацыю кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні Алег Бялінскі.
Плануецца, што ў бліжэйшы час будзе вызначаны замоўца і пачнуцца падрыхтоўчыя ды будаўнічыя працы. Частка лецішчаў садовых таварыстваў „Хімік-Азот” і „Дарожнік” уключаны ў зону дэмантажу.
Рэканструкцыя маста стане першым этапам грандыёзнага будаўніцтва вялікага транспартнага кола вакол Гародні, які злучыць Паўночны і Паўднёвыя раёны („Грандзічы” з „Вішняўцом”).
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня